Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія баскетбалісткі не выйшлі ў элітны дывізіён маладзёжнага чэмпіянату Еўропы

Спорт 17.07.2017 | 10:08
Фота беларускай федэрацыі баскетбола
Фота беларускай федэрацыі баскетбола

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) не змаглі прабіцца ў элітны дывізіён чэмпіянату Еўропы, заняўшы 4-е месца ў дывізіёне В, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гульні за 3-е месца, якая дае права на павышэнне ў класе, каманда Вольгі Падабед прайграла равесніцам з Харватыі з лікам 51:60 (10:18, 15:13, 16:15, 10:14). На турніры, які праходзіў у ізраільскім Эйлаце, беларускі на першым этапе ў папярэдняй групе В перамаглі каманды Румыніі (70:68), Харватыі (79:72), Ірландыі (68:42), Вялікабрытаніі (70:58) і ўступілі ізраільцянкам (68:72). У паўфінале было паражэнне ад славацкіх баскетбалістак (53:60).

Разам з камандай Харватыі ў дывізіён А выйшлі маладзёжныя зборныя Германіі і Славакіі. У матчы за 1-е месца немкі адолелі славацкую дружыну - 60:54. Тройка прызёраў зменіць у элітным дывізіёне баскетбалістак Літвы, Турцыі і Босніі і Герцагавіны. Чэмпіёнам кантынента ў гэтай узроставай катэгорыі стала маладзёжная зборная Іспаніі, якая перамагла ў матчы за золата каманду Славеніі, бронзавыя медалі заваявалі расіянкі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.