Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 жніўня 2017, 13:04

Беларускія атлеты завяршылі сваё выступленне на ЧС па боксе ў Гамбургу

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты завяршылі сваё выступленне на чэмпіянаце свету па боксе ў Гамбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зборная была прадстаўлена трыма спартсменамі: Яўгенам Кармільчыкам (вагавая катэгорыя - 49 кг), Уладзіславам Смяглікавым (91 кг) і Міхаілам Даўгалеўцам (81 кг). Першым з беларускай дружыны на рынг сусветнага форуму выйшаў Яўген Кармільчык, які прайграў аднагалосным рашэннем суддзяў пуэртарыканцу Оскару Калаца - 0:5. Далей біксіраваў Уладзіслаў Смяглікаў, які перамог атлета з Таджыкістана Джахона Курбонава. У наступным паядынку супраць спартсмена з Нідэрландаў Роя Корвінга беларус уступіў раздзельным рашэннем суддзяў - 3:2.

У стартавым баі Міхаіл Даўгалевец быў мацнейшы за італьянца Валенціна Манфрэдонія - 4:1, аднак замацаваць поспех у чвэрцьфінальнай схватцы з трохразовым чэмпіёнам Еўропы, двухразовым медалістам сусветных форумаў ірландцам Джо Уордам беларусу не ўдалося.

Чэмпіянат свету па боксе ў Гамбургу завершыцца 3 верасня. Медалі спаборніцтваў у дзесяці вагавых катэгорыях разыгрываюць 243 спартсмены, якія прадстаўляюць 75 краін. Максімальнай колькасцю ўдзельнікаў (па 10 баксёраў) прадстаўлены тры каманды - Германіі, Казахстана і Узбекістана. Наступны сусветны форум пройдзе ў Расіі ў 2019 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі