Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускі Сілкіна і Прасянцова заваявалі золата ЧЕ па сучасным пяцібор'і

Спорт 18.07.2018 | 10:50
Фота Федэрацыі сучаснага пяцібор'я Расіі
Фота Федэрацыі сучаснага пяцібор'я Расіі

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Вольга Сілкіна і Ірына Прасянцова заваявалі залатую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы па сучасным пяцібор'і, які стартаваў 17 ліпеня ў Венгрыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы ў эстафеце прайшлі ў напружанай барацьбе. Перад заключным відам лазернай стральбой і кросам (лазер ран) прадстаўнікі шасці каманд прэтэндавалі на медалі. Усё вырашылася на чацвёртым агнявым рубяжы, Кацярына Хураськіна правяла шмат часу на стрэльбішчы. У выніку беларускі Вольга Сілкіна і Ірына Прасянцова зарабілі 1372 балы і ўсяго на адно ачко апярэдзілі Эйлід Прайс і Кэйт Коўлмэн-Лініхэн з Ірландыі (1371), якія занялі другія месцы. Бронзавымі прызёрамі эстафеты сталі расіянкі Святлана Лебедзева і Кацярына Хураськіна - 1371 бал, якія ўступілі ірландкам на фінішы ў кросе.

У другі дзень турніру ў Секешфехервары будуць разыграны медалі ў мужчынскай эстафеце. Кантынентальны форум у Венгрыі прадоўжыцца да 23 ліпеня.

У мінулым годзе чэмпіянт Еўропы па сучасным пяцібор'і прымаў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы. Залатую ўзнагароду ў беларускай камандзе заваявала Настасся Пракаповіч, а бронзавымі прызёрамі ў эстафеце сталі яе партнёры па зборнай Кацярына Арол і Таццяна Халдоба.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені-ліпені 2018 года Студзень-ліпень 2018 года (да студзеня-ліпеня 2017-га): ВУП - 104,4%, выпуск прадукцыі прамысловасці* - 107,5%, выпуск прадукцыі сельскай гаспадаркі - 106,1%, інвестыцыі ў асноўны капітал - 111,3%.