Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 мая 2018, 16:47

Беларуска Вера Лапко ўзнялася на 77-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вера Лапко ўзнялася на 77-е месца ў рэйтынгу WTA, што з'яўляецца для яе лепшым паказчыкам у кар'еры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні перад стартам на турніры ў французскім Сен-Гадэнсе Вера Лапко знаходзілася на 93-й пазіцыі сусветнага рэйтынгу, а пасля выйгрышу гэтых спаборніцтваў перамясцілася на 77-е, маючы ў сваім актыве 787 балаў. На гэтым тыдні Лапко пачне выступленне ў кваліфікацыйным раўндзе другога ў сезоне турніру сезона "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Францыі. Яшчэ тры беларускія тэнісісткі згуляюць на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" адразу з асноўнага этапу: Арына Сабаленка (48-е месца рэйтынгу WTA), Аляксандра Сасновіч (52), Вікторыя Азаранка (82).

У кваліфікацыі мужчынскага адзіночнага разраду французскага першынства беларусы стартуюць сёння. Ілья Івашка (111) сустрэнецца з партугальскім тэнісістам Жоаа Дамінгешам (210), Уладзімір Ігнацік згуляе з украінцам Сяргеем Стахоўскім (130), Ягор Герасімаў (236) будзе сапернічаць з аўстралійцам Маркам Полмансам (171).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі