Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2016, 19:14

Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў 2019 годзе

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў 2019 годзе. Гэта пацвердзіў кіраўнік спраў Беларускага саюза канькабежцаў Аляксей Хатылёў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Турнір лепшых фігурыстаў Старога Свету пройдзе з 21 па 27 студзеня 2019 года. Плануецца, што чэмпіянат прыме "Мінск-Арэна".

Акрамя сталіцы Беларусі на правядзенне чэмпіянату Еўропы-2019 прэтэндавалі Заграб, Грац, Кіеў і Талін. Кантынентальны форум у 2017 годзе адбудзецца ў чэшскім горадзе Астрава, у 2018 годзе турнір прыме Масква.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі