Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лютага 2017, 12:19

Беларус Яўген Каралёк выйграў этап Кубка свету па трэкавых велагонках

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі веласіпедыст Яўген Каралёк стаў пераможцам этапу Кубка свету па трэкавых гонках у скрэтчы, што праходзіў у амерыканскім Лос-Анджэлесе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным заездзе на 60 кругоў, на старт якога выйшаў 21 гоншчык, 21-гадовы беларус апярэдзіў усіх сапернікаў. Другім фінішаваў французскі спартсмен Тома Дэні, бронза ў Томаса Секстана з Новай Зеландыі. Яўген Каралёк з'яўляецца ўладальнікам бронзы юніёрскага чэмпіянату Еўропы-2015 у каманднай гонцы праследавання.

У мужчынскім омніуме беларускі велагоншчык Раман Цішкоў заняў 8-е месца сярод 17 удзельнікаў. Перамог паляк Шыман Сайнак, серабро заваяваў новазеландзец Кэмбел Сцюарт, бронзу - Сангун Парк з Рэспублікі Карэя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі