Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 жніўня 2017, 16:12

БАТЭ згуляе з "Арсеналам", "Кёльнам" і "Црвенай Зоркай" у групе Н Лігі Еўропы

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сапернікамі футбалістаў барысаўскага БАТЭ ў групе Н Лігі Еўропы будуць англійскі "Арсенал" з Лондана, нямецкі "Кёльн" і сербская "Црвена Зорка" з Бялграда. Такія вынікі жараб'ёўкі, праведзенай сёння ў Манака, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сапернікі ў чэмпіёнаў Беларусі вельмі моцныя, прычым ні з адным з іх БАТЭ яшчэ не сустракаўся ў матчах еўрапейскіх кубкавых турніраў. Барысаўчане пачалі цяперашні еўракубкавы сезон з другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў, перамогшы па суме дзвюх сустрэч армянскі "Алашкерт" - 1:1 (дома) і 3:1 (у гасцях). У 3-м крузе каманда Аляксандра Ермаковіча на роўных змагалася з чэшскім чэмпіёнам пражскай "Славіяй", і сапернікі прайшлі далей толькі за кошт гола, забітага на чужым полі: у Празе чэхі выйгралі 1:0, а ў Барысаве перамаглі чэмпіёны Беларусі 2:1. Пасля гэтага БАТЭ перайшоў у плэй-оф другога па рангу кантынентальнага турніру і адолеў за выхад у групавы раўнд украінскую "Александрыю" - 1:1 (дома) і 2:1 (у гасцях). БАТЭ трэці раз у сваёй гісторыі згуляе на групавым этапе Лігі Еўропы. У сезоне 2009/2010 барысаўчане занялі 3-е месца ў сваім квартэце, а ў наступным годзе былі другімі ў групе і ўпершыню прабіліся ў плэй-оф еўракубкавых турніраў.

Склады астатніх груп Лігі Еўропы сезона 2017/2018:

А - "Вільярэал" (Іспанія), "Макабі" (Тэль-Авіў, Ізраіль), "Астана" (Казахстан), "Славія" (Прага, Чэхія).

В - "Дынама" (Кіеў, Украіна), "Янг Бойз" (Берн, Швейцарыя), "Партызан" (Бялград, Сербія), "Скендэрбеу" (Албанія).

С - "Брага" (Партугалія), "Лудагорац" (Балгарыя), "Хофенхайм" (Германія), "Істанбул" (Турцыя).

D - "Мілан" (Італія), "Аустрыя" (Вена, Аўстрыя), "Рыека" (Харватыя), АЕК (Афіны, Грэцыя).

Е - "Ліён" (Францыя), "Эвертан" (Ліверпуль, Англія), "Аталанта" (Італія), "Апалон" (Лімасол, Кіпр).

F - "Капенгаген" (Данія), "Лакаматыў" (Масква, Расія), "Шэрыф" (Ціраспаль, Малдова), "Злін" (Чэхія).

G - "Вікторыя" (Пльзень, Чэхія), "Сцяўа" (Бухарэст, Румынія), "Хапаэль" (Беэр-Шэва, Ізраіль), "Лугана" (Швейцарыя).

I - "Зальцбург" (Аўстрыя), "Марсэль" (Францыя), "Віторыя" (Гімараеш, Партугалія), "Каньяспор" (Турцыя).

J - "Атлетык" (Більбаа, Іспанія), "Герта" (Берлін, Германія), "Зара" (Луганск, Украіна), "Эстэрсунд" (Швецыя).

K - "Лацыа" (Рым, Італія), "Ніца" (Францыя), "Зюлтэ-Варэгем" (Бельгія), "Вітэс" (Нідэрланды).

L - "Зеніт" (Санкт-Пецярбург, Расія), "Рэал Сасьедад" (Іспанія), "Русенборг" (Нарвегія), "Вардар" (Скоп'е, Македонія).

Групавы этап пачнецца 14 верасня, а завершыцца 7 снежня. У 1/16 фіналу выйдуць па дзве лепшыя каманды, да якіх далучацца 8 клубаў, што фінішуюць на трэціх месцах у групах Лігі чэмпіёнаў. Матчы плэй-оф Лігі Еўропы стартуюць 15 лютага 2018 года, вырашальны паядынак за галоўны прыз адбудзецца 18 мая ў Францыі на "Стад дэ Ліён". У мінулым сезоне трыумфатарам ЛЕ стаў англійскі "Манчэстэр Юнайтэд", які абыграў у фінале амстэрдамскі "Аякс" з лікам 2:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі