Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 студзеня 2018, 10:38

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" прайгралі венгерскаму "Сольнаку" ў матчы Кубка ФІБА-Еўропа

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" пацярпелі другое паражэнне запар у другім групавым этапе розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выступаючы ў гасцях у венгерскага "Сольнака", падапечныя Аляксандра Круцікава пасля першай чвэрці ўступалі з розніцай 10 ачкоў. У далейшым разрыў толькі павялічваўся. У выніку гаспадары выйгралі з перавагай 34 балы - 79:45 (20:10, 23:14, 22:12, 14:9). Самым рэзультатыўным у складзе мінчан стаў Дэвід Кравіш, які набраў усяго 7 ачкоў. У стартавым матчы "драконы" ўступілі на сваёй арэне дацкаму клубу "Бакен Беарз" з Орхуса - 85:86. Датчане ў другім туры прымалі на сваёй пляцоўцы чарнагорскі "Морнар" і таксама перамаглі з мінімальнай розніцай - 93:92 (у авертайме).

Турнірнае становішча ў групе К пасля двух гульнявых дзён: "Бакен Беарз" - 4 ачкі, "Морнар" - 3, "Сольнак" - 3, "Цмокі-Мінск" - 2.

Свой наступны матч чэмпіёны Беларусі правядуць 17 студзеня ў гасцях у "Морнара", а 24 студзеня згуляюць у Даніі. У двух заключных паядынках "Цмокі" будуць прымаць сапернікаў у Мінску: 31 студзеня сустрэча з "Сольнакам", 7 лютага - з "Морнарам".

Пасля фінішу другога групавога этапу ў плэй-оф выйдуць па дзве лепшыя каманды з чатырох квартэтаў. Сустрэчы 1/8 фіналу адбудуцца 7 і 14 сакавіка, чвэрцьфіналы - 21 і 28 сакавіка, паўфіналы - 11 і 18 красавіка, уладальнік Кубка ФІБА-Еўропа вызначыцца пасля двух вырашальных паядынкаў, якія пройдуць 25 красавіка і 2 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі