Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Барысаўскі БАТЭ стаў чацвёртым паўфіналістам Кубка Беларусі па футболе

Спорт 20.03.2017 | 10:15
У час матчу БАТЭ - "Мінск". Фота барысаўскага клуба
У час матчу БАТЭ - "Мінск". Фота барысаўскага клуба

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошнімі ўдзельнікамі паўфінальнай стадыі Кубка Беларусі сталі футбалісты барысаўскага БАТЭ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку ў адказ ¼ фіналу фіналісты мінулага розыгрышу перамаглі на полі "Барысаў-Арэны" гасцей з ФК "Мінск" з лікам 2:1. Першая сустрэча гэтых каманд у сталіцы таксама завяршылася вікторыяй БАТЭ - 1:0.

Дзеючы ўладальнік Кубка краіны жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" склаў свае паўнамоцтвы, нечакана ўступіўшы па суме дзвюх чвэрцьфінальных сустрэч футбалістам "Слуцка". На сваім полі тарпедаўцы выйгралі з мінімальным лікам 1:0, а ў матчы ў адказ прайгралі 0:2 і сышлі з дыстанцыі. "Слуцк" упершыню ў сваёй гісторыі дабраўся да паўфінала кубкавага розыгрышу.

Ва ўпартым процістаянні дынамаўцаў Брэста і Мінска абодва паядынкі завяршыліся ўнічыю. У першай гульні ў Мінску была зафіксавана баявая нічыя - 2:2, а ў Брэсце камандам не ўдалося паразіць вароты адна адной - 0:0. Такім чынам, дзякуючы двум галам, забітым на чужым полі, далей ідуць брастаўчане.

Яшчэ адным паўфіналістам стаў салігорскі "Шахцёр", які двойчы абыграў прадстаўніка другога дывізіёна нацыянальнага чэмпіянату гомельскі "Лакаматыў" - 3:0 (у гасцях) і 2:1 (дома).

Паўфінальныя матчы пройдуць 5 і 26 красавіка, вырашальны паядынак 26-га розыгрышу Кубка Беларусі па футболе адбудзецца 28 мая.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусы аб сямейных ролях Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў чэрвені праведзены рэспубліканскі маніторынг грамадскага меркавання, у якім прынялі ўдзел 2 094 рэспандэнты. Даследаванне паказала, што ў жыхароў краіны прэваліруюць традыцыйныя погляды на сямейныя ролі.