Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 сакавіка 2017, 12:56

Азаранка захоўвае 17-е месца ў сусветным рэйтынгу, Сасновіч і Лапко палепшылі свае пазіцыі

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка захоўвае 17-е месца ў сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вікторыя Азаранка не гуляе на турнірах з мая 2016 года, а ў снежні стала маці і плануе вярнуцца на корт гэтым летам на адкрытым чэмпіянаце ЗША. Яшчэ дзве беларускія тэнісісткі палепшылі свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу: Аляксандра Сасновіч паднялася са 116-га на 114-е месца, Вера Лапко - з 298-га на 293-е. У гэтыя дні Вера Лапко гуляе на турніры ў кітайскім Чжухаі і выйшла ў трэці раўнд кваліфікацыі, абыграўшы японку Рыка Саваянагі - 6:1, 6:0.

У першай дзясятцы рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі змяненняў не адбылося:

1. Серэна Уільямс (ЗША) - 7780 ачкоў,

2. Ангеліка Кербер (Германія) - 7405,

3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5640,

4. Сімона Халеп (Румынія) - 5172,

5. Дамініка Цыбулкава (Славакія) - 5075,

6. Агнешка Радваньска (Польшча) - 4670,

7. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4585,

8. Святлана Кузняцова (Расія) - 3915,

9. Мэдзісан Кіз (ЗША) - 3897,

10. Эліна Світоліна (Украіна) - 3795.

Топ-10 мужчынскага рэйтынгу:

1. Эндзі Марэй (Вялікабрытанія) - 12040,

2. Новак Джокавіч (Сербія) - 9825,

3. Стэн Ваўрынка (Швейцарыя) - 5195,

4. Мілаш Рааніч (Канада) - 5080,

5. Кеі Нішыкоры (Японія) - 4730,

6. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 4115,

7. Марын Чыліч (Харватыя) - 3590,

8. Жо-Вільфрыд Тсонга (Францыя) - 3480,

9. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 3375,

10. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 3305.

З беларускіх тэнісістаў у адзіночным рэйтынгу вышэй за іншых знаходзіцца Уладзімір Ігнацік, у якога 163-е месца. У парным рэйтынгу беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі займае 25-ю пазіцыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі