Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лістапада 2017, 09:05

Азаранка не трапіла ў склад зборнай Беларусі на фінал Кубка Федэрацыі

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Капітаны жаночых тэнісных зборных Беларусі і ЗША назвалі склады каманд на фінальны матч Кубка Федэрацыі, які адбудзецца 11-12 лістапада ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Капітан беларускай дружыны Эдуард Дуброў разлічвае на ўдачную гульню Арыны Сабаленка (адзіночны рэйтынг - 78; парны рэйтынг - 442), Аляксандры Сасновіч (87), Веры Лапко (130; 103) і Лідзіі Марозавай (477; 69). Звяртае на сябе ўвагу адсутнасць у гэтым спісе двухразовай пераможцы Australian Open Вікторыі Азаранка, якая цяпер займае 204-е месца ў рэйтынгу WTA.

Настаўнік амерыканскай каманды Кэці Рыналдзі выклікала ў трэніровачны лагер Како Вандэвеге (12; 64), Слоан Стывенс (13; 165), Шэлбі Роджэрс (59; 244) і Элісан Рыске (70; 121).

Гэтыя склады папярэднія - канчатковая заяўка абедзвюх дружын будзе афіцыйна аформлена толькі напярэдадні матчу ў Мінску.

Вырашальная сустрэча за Кубак Федэрацыі, які лічыцца неафіцыйным камандным чэмпіянатам свету сярод жаночых зборных, пройдзе на корце "Чыжоўка-Арэны". У суботу, 11 лістапада, адбудуцца два адзіночныя паядынкі, а 12 лістапада пройдуць яшчэ дзве адзіночныя гульні і парны матч.

Да гэтага тэнісныя зборныя Беларусі і ЗША ў Кубку Федэрацыі сустракаліся паміж сабой толькі аднойчы: у лютым 2012 года амерыканкі перамаглі на сваёй арэне з лікам 5:0. Зборная Беларусі ўпершыню прабілася ў фінал, а каманда ЗША 17 разоў станавілася пераможцай Кубка Федэрацыі.

У гэтым сезоне беларускія тэнісісткі па чарзе перамаглі ў Мінску саперніц з Нідэрландаў (4:1) і Швейцарыі (3:2), а амерыканкі таксама дома абыгралі зборныя Германіі (4:0) і Чэхіі (3:2).

Цяпер у камандным рэйтынгу жаночых зборных Беларусь займае другую пазіцыю, ЗША знаходзіцца на трэцім месцы, а наперадзе каманда Чэхіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі