Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 мая 2018, 16:20

Апошні спаборніцкі дзень для зборнай Беларусі праходзіць на летняй гімназіядзе ў Марока

7 мая, Маракеш /Святлана Пекар - БЕЛТА/. Апошні спаборніцкі дзень для зборнай Беларусі праходзіць на летняй гімназіядзе ў Марока. Спартсмены паспрачаюцца за медалі ў лёгкай атлетыцы, тэнісе, плаванні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць надзея, што тэніс нам прынясе сёння медаль. У плыўцоў да абеду праходзяць адборачныя спаборніцтвы, а ў другой палове дня ў іх адбудуцца фінальныя заплывы. Чакаем добрых вынікаў", - праінфармаваў кіраўнік спартыўнай дэлегацыі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Віталь Стрыгельскі.

Акрамя таго, апошнія схваткі пройдуць у жаночай барацьбе. "У Аляксандры Кісляковай сёння кругавая па чатыры сустрэчы - яна змагаецца чатыры схваткі. Сапернікі чакаюцца моцныя. Разлічваем, што ўвойдзем у тройку пераможцаў", - адзначыла трэнер зборнай Беларусі па жаночай барацьбе Вольга Паўлава.

Беларуская зборная за ўвесь час спаборніцтваў заваявала 22 медалі. "У скарбонцы нашай каманды чатыры залатыя медалі, шэсць сярэбраных і 12 бронзавых. Гэта больш як дастойны вынік. Спаборніцтвы прадаўжаюцца, мы чакаем новых перамог", - заявіў Віталь Стрыгельскі.

Сусветная летняя гімназіяда праходзіць 3-9 мая ў гарадах Маракеш і Касабланка (Марока). У ёй прымаюць удзел больш як 3 тыс. спартсменаў з 59 краін, сярод якіх Англія, Бразілія, Егіпет, Індыя, Кітай, Расія, ЗША, Турцыя, Украіна, Францыя. У праграму ўключаны 18 відаў спорту: стральба з лука, лёгкая атлетыка, шахматы, фехтаванне, мастацкая гімнастыка, спартыўная гімнастыка, аэробіка, дзюдо, каратэ, плаванне, тэніс, барацьба, у ліку новых - бокс, веласпорт, гольф, петанк, сёрфінг, таэквандо.

Беларусь на спаборніцтвах прадстаўляюць 42 школьнікі. Яны спаборнічаюць у сямі вдах спорту: у фехтаванні, вольнай барацьбе, лёгкай атлетыцы, тэнісе, боксе, мастацкай гімнастыцы і плаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі