Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 студзеня 2018, 09:00

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/16 фіналу Australian Open

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (56-ы нумар сусветнага рэйтынгу) атрымала другую перамогу і ўпершыню ў кар'еры выйшла ў 3-і раўнд адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку 1/32 фіналу Аляксандра абыграла 30-ю ракетку планеты харвацкую тэнісістку Мір'яну Лучыч-Бароні - 6:3, 6:1. Для перамогі спатрэбілася ўсяго 56 хвілін. У стартавай сустрэчы Аляксандра Сасновіч была мацнейшай за амерыканку Крысціну Макхейл (73). У 1/16 фіналу саперніцай беларускі будзе 8-ы нумар сусветнага рэйтынгу - французская тэнісістка Каралін Гарсія.

У першым раўндзе мужчынскага парнага разраду беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья сёння згуляюць з аргенцінскім тандэмам Гвіда Пелья / Дыега Шварцман. Беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд на старце абыгралі італьянска-ізраільскі дуэт Томас Фабіяна / Дудзі Села - 7:6 (7:5), 3:6, 7:6 (7:4). Цяпер у 1/16 фіналу Мірны і Освальд сустрэнуцца з амерыканскімі братамі-двайнятамі Бобам і Майкам Браянамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі