Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 верасня 2016, 17:06

Аляксандр Глеб атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч унёс карэктывы ў спіс ігракоў, якія будуць рыхтавацца да маючых адбыцца кастрычніцкіх адборачных матчаў чэмпіянату свету. Выклік у каманду атрымаў і паўабаронца Аляксандр Глеб, прозвішча якога раней не значылася ў спісе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола.

Падрыхтоўку да гульняў падапечныя Аляксандра Хацкевіча пачнуць 3 кастрычніка. У спісе запрошаных на збор 23 футбалісты: варатары - Андрэй Гарбуноў ("Атрамітас", Афіны, Грэцыя), Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Аляксандр Гутар ("Арэнбург", Расія);

абаронцы - Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва - БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў ("Астана", Казахстан), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Сяргей Палітэвіч ("Генчлербірлігі", Анкара, Турцыя), Ягор Філіпенка ("Макабі", Тэль-Авіў, Ізраіль), Міхаіл Сівакоў ("Зара", Луганск, Украіна), Максім Бардачоў ("Томь", Расія);

паўабаронцы - Сяргей Кісляк ("Газіянтэпспар", Турцыя), Станіслаў Драгун ("Дынама", Масква, Расія), Ігар Стасевіч, Аляксей Рыёс, Аляксандр Глеб (усе - БАТЭ, Барысаў), Сяргей Крывец ("Вісла", Плоцк, Польшча), Іван Маеўскі ("Анжы", Махачкала, Расія), Мікіта Корзун ("Дынама", Кіеў), Цімафей Калачоў ("Растоў", Расія);

нападаючыя - Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў", Расія), Мікалай Сігневіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва - БАТЭ, Барысаў).

Пасля трэніровак у Мінску 6 кастрычніка беларускія футбалісты накіруюцца ў Нідэрланды, дзе 7 кастрычніка ў 21.45 згуляюць з нацыянальнай камандай гэтай краіны. 10 кастрычніка на "Барысаў-Арэне" адбудзецца сустрэча Беларусь - Люксембург. Пачатак у 21.45.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі