Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Экспарт прадукцыі АПК
20 ліпеня 2018 Стужка навiн
Усе навіны

Зіма прыйдзе ў Беларусь на наступным тыдні

Грамадства 14.12.2017 | 15:36
Фота з архіва
Фота з архіва

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зімовы характар надвор'я ўсталюецца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Зіма спазняецца ў Беларусь, першая палавіна снежня была не па-зімоваму цёплая, і тэмпературны фон цалкам адпавядаў другой палавіне лістапада. І хоць у асобныя дні зіма ўсё ж нагадвала аб сабе снегападамі і невялікім марозам, гаварыць аб пачатку метэаралагічнай зімы пакуль не даводзіцца, і толькі на наступным тыдні ўсталюецца зімовы характар надвор'я. А ў бліжэйшыя суткі тэрыторыя Беларусі зноў апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы", - гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

На большай частцы тэрыторыі рэспублікі 15 снежня пройдуць кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў цяпла. Удзень па рэспубліцы будзе ад 0 да 5 градусаў цяпла.

У суботу ноччу надвор'е будуць па-ранейшаму фарміраваць франтальныя раздзелы, таму ў многіх раёнах рэспублікі прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, днём франты пакінуць тэрыторыю Беларусі, але ў асобных раёнах без кароткачасовых ападкаў не абыдзецца. Месцамі чакаецца галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Тэмпература паветра будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень - ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла. У нядзелю ў асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы па рэспубліцы панізіцца да мінус 6 градусаў, удзень будзе ад 3 градусаў ніжэй за нуль да 2 градусаў цяпла.

У першай палавіне наступнага тыдня ў рэспубліцы надвор'е будуць фарміраваць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы, таму тэмпературны фон панізіцца і наблізіцца да кліматычнай нормы.

У асобных раёнах 18 снежня пройдзе кароткачасовы снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да мінус 6 градусаў, пры праясненнях - да 8 градусаў марозу, днём тэмпература складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса.

19 снежня месцамі прагназуецца кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 2-7 градусаў, пры праясненнях тэмпература панізіцца да 10 градусаў, днём будзе ад 0 да мінус 5 градусаў.

Невялікі снег магчымы 20 снежня ў асобных раёнах, на дарогах прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2-8 градусаў, пры праясненнях - да мінус 11 градусаў, днём будзе мінус 1-7 градусаў марозу.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.