Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

З'езд вучоных Беларусі праходзіць у Мінску

Грамадства 12.12.2017 | 12:00

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II З'езд вучоных Беларусі праходзіць у Мінску, паведамляе БЕЛТА.

У форуме, які праходзіць 12-13 снежня, прымаюць удзел 2,6 тыс. чалавек, у тым ліку замежныя госці. Прыехалі дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама вядомыя вучоныя Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў.

У першы дзень работы з'езда дэлегаты і запрошаныя працавалі па дзевяці секцыях, прысвечаных асноўным напрамкам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Прадугледжана арганізацыя маладзёжнай секцыі. Работа секцый прайшла ў арганізацыях НАН Беларусі, а таксама ў арганізацыях іншых міністэрстваў і ведамстваў. На з'ездзе працавалі секцыі:

"Фізіка і інфарматыка ў тэхналогіях будучыні" (месца правядзення - Інстытут фізікі НАН),

"Тэхнічныя навукі - Індустрыя 4.0" (БНТУ),

"Сучасная хімія і рацыянальнае прыродакарыстанне" (БДУ),

"Сучасныя біятэхналогіі" (Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН);

"Медыцынскія і фармацэўтычныя навукі" (Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі),

Экспарт медыцынскіх і фармацэўтычных тавараў і паслуг за студзень-верасень дасягнуў $63,6 млн - МалашкаЭкспарт медыцынскіх і фармацэўтычных тавараў і паслуг за студзень-верасень дасягнуў ,6 млн - Малашка
У красавіку Прэзідэнт Беларусі ў штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адзначыў, што ў гэтым годзе плануецца атрымаць ад экспарту медыцынскіх паслуг млн. "Гэта планка пераадолена ўжо", - сказаў Валерый Малашка.

"Айчынная гуманітарыстыка - грамадству" (Прэзідыум НАН Беларусі);

Мясніковіч: беларуская навука стала больш прыкладной і арыентуецца на запатрабаванні рэальнага сектара эканомікіМясніковіч: беларуская навука стала больш прыкладной і арыентуецца на запатрабаванні рэальнага сектара эканомікі
"Мы ў большай ступені павінны працаваць на тыя тэхналогіі і працэсы, якія сёння запатрабаваны або могуць быць запатрабаваны нашай прамысловасцю, будаўнічым комплексам і іншымі навукаёмістымі сферамі вытворчасці", - заявіў ён.

"Інавацыйны аграпрамысловы комплекс" (НПЦ НАН па механізацыі сельскай гаспадаркі);

"Моладзь і новыя гарызонты навукі" (Ліцэй БДУ),

Мадэль "Універсітэт 3.0" дасць магчымасць прыцягнуць моладзь у навуку - КарпенкаМадэль "Універсітэт 3.0" дасць магчымасць прыцягнуць моладзь у навуку - Карпенка
"Укараненне ў практыку мадэлі "Універсітэт 3.0" прывядзе да станаўлення новай фармацыі ўніверсітэта, захавае моладзь ва ўніверсітэцкай навуцы, павысіць канкурэнтаздольнасць вышэйшай адукацыі ў сусветнай адукацыйнай прасторы", - сказаў Ігар Карпенка.
Маладыя таленавітыя вучоныя ў Беларусі маюць сур'ёзную падтрымку - КарпенкаМаладыя таленавітыя вучоныя ў Беларусі маюць сур
Ігар Карпенка адзначыў, што намаганні Міністэрства адукацыі сканцэнтраваны на падтрымцы навуковай кар'еры маладых людзей.

"Міжнароднае навуковае ўзаемадзеянне на сучасным этапе" (Прэзідыум НАН Беларусі).

У час работы апошняй секцыі адбылося пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) і пасяджэнне Кансультатыўнага савета па пытаннях аховы інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій пры МААН. На кожнай з дзевяці секцый 12 снежня арганізавана тэматычная выстаўка.

Пленарнае пасяджэнне пройдзе 13 снежня. На месцы яго правядзення адкрыецца абагульненая міжведамасная выстаўка. НАН Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата прыменяць новую канцэпцыю выставачнай дзейнасці. Выстаўка пройдзе пад лозунгам "Беларусь інтэлектуальная" і будзе складацца з васьмі кластараў, звязаных з прыярытэтамі развіцця краіны: Беларусь як IT-краіна і тэхналогіі штучнага інтэлекту, электратранспарт, электроніка, нанаіндустрыя і адытыўная вытворчасць, касмічныя тэхналогіі, беспілотныя рабатызаваныя тэхналогіі, біятэхналогіі і фармацэўтыка, прамысловыя тэхналогіі і новыя матэрыялы. Будзе прадстаўлены беларускі персанальны суперкамп'ютар, электрамабіль, электравеласіпед і іх кампаненты, беспілотнікі, сонечныя элементы, разумныя ніткі для лёгкай прамысловасці, прадэманстраваны магчымасці 3D-друку з розных матэрыялаў, паказаны вынікі работы Беларускага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і спадарожніка сувязі "Белінтэрсат-1".

У час работы з'езда будзе прэзентавана ўнікальнае выданне - кніга "Вучоныя, якія праславілі Беларусь". У ёй расказваецца пра больш як 150 выдатных дзеячаў беларускай навукі. Кніга была падрыхтавана і выдадзена ў Год навукі.

Ключавы дакумент, які вынесены на II З'езд вучоных Беларусі, - праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040". Цяпер гэты праект праходзіць грамадскае абмеркаванне. У стратэгіі вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць новую якасць эканамічнага росту Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень па шэрагу напрамкаў. Стратэгія распрацавана вучонымі НАН Беларусі з улікам заўваг і прапаноў, што паступілі ад органаў дзяржкіравання, рабочых груп і асобных вучоных. Мяркуецца, што дзякуючы рэалізацыі стратэгіі да 2040 года навукаёмістасць ВУП павінна скласці 3 працэнты, доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак - 30 працэнтаў у агульным аб'ёме, доля высокатэхналагічных сектараў у структуры эканомікі - 10 працэнтаў. У агульным аб'ёме вытворчасці прампрадпрыемстваў 25 працэнтаў будзе займаць інавацыйная прадукцыя.

Правядзенне з'езда стане падагульняючым мерапрыемствам Года навукі. На з'ездзе будуць вызначаны асноўныя і найбольш актуальныя задачы і напрамкі развіцця навуковай сферы, якія маюць доўгатэрміновы характар, у тым ліку пашырэнне міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і інтэграцыя айчыннай навукі ў сусветную навуковую прастору, выпрацаваны канцэпцыя доўгатэрміновай навукова-інавацыйнай бяспекі краіны і генеральная стратэгія развіцця і павышэння ролі айчыннай навукі ў эканоміцы, яе ўзаемадзеяння з рэальным сектарам, фарміравання эфектыўнай нацыянальнай інавацыйнай сістэмы і паступальнай рэалізацыі мадэлі эканомікі ведаў у Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.