Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лістапада 2017, 15:22

Зась прыняў удзел у штогадовай сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі краін СНД у Маскве

22 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась прыняў удзел у пятай штогадовай сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі краін СНД, якая сёння адбылася ў Маскве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

У ходзе мерапрыемства абмеркавана сітуацыя ў Афганістане і пытанні процідзеяння распаўсюджванню рэлігійных рухаў радыкальнага толку на прасторы СНД.

Акрамя таго, адбыліся двухбаковыя сустрэчы Станіслава Зася з дэлегацыямі Азербайджана, Малдовы, Расіі і Афганістана.

Падпісаны таксама мемарандум аб супрацоўніцтве паміж апаратамі саветаў бяспекі Беларусі і Малдовы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі