Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 19:46

Зарплату большую за Br20 млн у маі атрымалі 1,6 працэнта работнікаў

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заработную плату большую за Br20 млн (у недэнамінаваных рублях) у маі 2016 года атрымалі 1,6 працэнта работнікаў (у маі 2015 года - 1,1 працэнта). Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Доля работнікаў з заработнай платай ніжэйшай за Br2 млн у маі бягучага года склала 2,3 працэнта ад усёй колькасці работнікаў абследаваных арганізацый (у маі 2015-га - 2,7 працэнта). Удзельная вага работнікаў з заработнай платай вышэйшай за Br10 млн вырасла з 10,1 працэнта ў маі 2015-га да 12,3 працэнта ў маі бягучага года.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый рэспублікі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені-чэрвені склала Br6 991,9 тыс., у тым ліку ў чэрвені - Br7 387,4 тыс., што на 2,8 працэнта больш, чым у маі.

У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў першым паўгоддзі склала Br5 518,2 тыс., у тым ліку ў чэрвені - Br5 839,1 тыс., што на 3,2 працэнта больш, чым у маі. Рэальная заработная плата ў бюджэтных арганізацыях у студзені-чэрвені ў параўнанні з адпаведным перыядам 2015 года зменшылася на 5,5 працэнта, у чэрвені 2016-га ў параўнанні з маем павялічылася на 2,8 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі