Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 сакавіка 2017, 17:28

Забарону на ўстанаўленне розных цэн для наяўнай і безнаяўнай формы аплаты тавараў плануецца ўстанавіць у Беларусі

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарону на ўстанаўленне розных цэн і тарыфаў у залежнасці ад формы аплаты тавараў, работ і паслуг - наяўнай або безнаяўнай - плануецца ўстанавіць у Беларусі. Адпаведныя змяненні ў закон аб абароне правоў спажыўцоў могуць быць унесены да канца бягучага года, паведаміла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Барышнікава на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Рабочай групай пры ўдзеле МАРГ падрыхтаваны праект закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон "Аб абароне правоў спажыўцоў". У ім знайшлі адлюстраванне ў тым ліку прапановы суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Дакумент унесены ў Палату прадстаўнікоў. Мы разлічваем, што ў гэтым годзе ён будзе прыняты", - адзначыла Ірына Барышнікава.

У тым ліку законапраект прадугледжвае абавязак прадаўца (выканаўцы) вяртаць грошы спажыўцу ў той жа форме, у якой была праведзена аплата тавару (работы, паслугі), калі бакі не дамовіліся аб іншым. Пералік абавязковай інфармацыі, якую прадавец абавязаны прадаставіць спажыўцу, дапаўняецца звесткамі аб краіне паходжання тавару, калі яна не супадае з месцам знаходжання вытворцы, і класе энергаэфектыўнасці тавару. Таксама прапануецца забараніць прадаўцам (вытворцам, пастаўшчыкам, выканаўцам) пры вяртанні грошай за тавар (работу, паслугу) патрабаваць ад спажыўца дакумент, што засведчвае асобу.

Прапануецца павялічыць тэрмін гарантыйнага рамонту з 14 да 30 дзён пры атрыманні адпаведнай згоды спажыўца. "Практыка паказвае, што тэрмін правядзення гарантыйнага рамонту часцей за ўсё перавышае 14 дзён. Бізнес настойваў на павелічэнні гэтага тэрміну да 45 дзён, як у Расійскай Федэрацыі, але мы пайшлі на 30 дзён", - пракаменціравала Ірына Барышнікава.

У выпадку прыняцця законапраекта гарантыйныя майстэрні будуць абавязаны па заяўцы прадаўцоў (вытворцаў, пастаўшчыкоў) праводзіць праверку якасці тавару на працягу трох дзён з дня яго атрымання. Прадаўцы (вытворцы, пастаўшчыкі) атрымаюць права спаганяць са спажыўца страты за захоўванне адрамантаванага або прайшоўшага экспертызу тавару пасля завяршэння двухмесячнага тэрміну з дня пісьмовага папярэджання спажыўца.

Законапраектам удакладняюцца каардынацыйныя паўнамоцтвы МАРГ, а таксама паўнамоцтвы іншых дзяржаўных органаў у сферы абароны правоў спажыўцоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі