Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2016, 19:45

Выхаваўчы цэнтр замест дзіцячай калоніі з'явіцца ў Беларусі

25 кастрычніка, Магілёў /Марыя Ластачкіна - БЕЛТА/. Выхаваўчы цэнтр замест дзіцячай калоніі з'явіцца ў Беларусі. Аб гэтым было заяўлена на пасяджэнні членаў грамадскага савета пры МУС, якое прайшло сёння ў Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведаміў на мерапрыемстве міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, за аснову будзе ўзята работа такога цэнтра ў Бранску. У такіх установах дзеці знаходзяцца ва ўмовах, што садзейнічаюць перавыхаванню і атрыманню адукацыі. Тут таксама плануецца выкарыстоўваць так званыя сацыяльныя ліфты. Такія меры прадугледжваюць паэтапнае зніжэнне або замену жорсткага пакарання больш мяккім.

У сваю чаргу начальнік дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргей Дарошка звярнуў увагу, што сёння адной з галоўных задач з'яўляецца недапушчэнне амаладжэння злачыннасці. "Дзеці, якія знаходзяцца ў следчых ізалятарах, не павінны ўтрымлівацца з дарослымі і праходзіць так званыя турэмныя ўніверсітэты. Пасля гэтага вельмі складана змяніць сталую крымінальную псіхалогію", - адзначыў ён.

Сяргей Дарошка дадаў, што будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб за 2017-2018 гады пытанне аб стварэнні выхаваўчага цэнтра было вырашана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі