Сцяг Чацвер, 9 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 кастрычніка 2017, 10:41

Ураган "Герварт" прыйшоў у Беларусь

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураган "Герварт" прыйшоў у Беларусь, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

"У Беларусі 30 кастрычніка аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. Узмацненне ветру звязана з цыклонам, які перамяшчаецца праз тэрыторыю нашай краіны. На гэты момант па захадзе рэспублікі адзначаецца ўзмацненне ветру да 15-17 м/с. У далейшым у многіх раёнах краіны чакаецца парывісты вецер да 22 м/с, месцамі да 24 м/с. У многіх раёнах 31 кастрычніка захаваецца вецер парывамі да 15-22 м/с. Далей цыклон будзе павольна рухацца за межы Беларусі", - расказала Святлана Рыбакова.

Сёння ў Беларусі будзе воблачна, пройдуць дажджы, днём па заходняй частцы краіны - з мокрым снегам. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, моцны парывісты. Тэмпература паветра складзе на працягу сутак ад 2 да 7 градусаў цяпла.

Ураган "Герварт" прайшоў па пяці краінах Еўропы: Чэхіі, Славакіі, Германіі, Аўстрыі і Польшчы. Шэсць чалавек загінулі: па два ў Польшчы, Чэхіі і Германіі. Дакладная колькасць пацярпелых не паведамляецца. У Чэхіі і Польшчы з-за непагоды без электраэнергіі засталіся тысячы людзей. У Чэхіі часткова спынены чыгуначныя зносіны. У нямецкім чыгуначным канцэрне Deutsche Bahn паведамілі, што стыхія нанесла значны ўрон на некалькіх ключавых маршрутах. У Берліне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. На адзін з нямецкіх астравоў выкінула 225-метровы грузавы карабель Glory Amsterdam.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі