Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2018, 15:49

У ПВТ прайшоў круглы стол ІТ-супольнасці, Генпракуратуры і сілавых ведамстваў

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Парку высокіх тэхналогій сёння прайшоў круглы стол "Прававыя аспекты развіцця лічбавай эканомікі", паведамілі БЕЛТА ў ПВТ.

"Дасягненне мэт, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, а таксама вырашэнне задач па бяспечным функцыянаванні і прававой абароненасці ўдзельнікаў адносін сучасных фінансавых тэхналогій магчыма толькі шляхам сумесных каардынаваных дзеянняў на аснове даверу і дыялогу", - сказаў у ходзе круглага стала генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

"Абмеркаванне атрымалася жывым і добразычлівым. Прамы дыялог, сумленны, без усялякай крывадушнасці. Размова сапраўды вельмі важная - мы ж усе цудоўна разумеем, што любы, самы лепшы дэкрэт можна звесці на нішто практыкай прымянення. Але сённяшняя сустрэча паказала аднадушнасць ІТ-супольнасці і праваахоўнікаў у галоўным - правапрымяняльная практыка павінна поўнасцю адпавядаць не толькі літары, але і духу прэзідэнцкага дэкрэта аб лічбавай эканоміцы. А гэта адна з ключавых умоў яго поспеху", - адзначыў дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі.

У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, Дзяржсакратарыята Савета Бяспекі, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў, Нацыянальнага банка, Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, вядомыя прадстаўнікі ІТ-супольнасці і бізнесу: ІТ-прадпрымальнікі Віктар Пракапеня, Дзмітрый Гурскі, кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі "Майкрасофт" у Беларусі Антон Мякішаў, член Савета па развіцці прадпрымальніцтва Дзяніс Алейнікаў, бізнесмен Алег Хусаенаў, кіраўнікі кампаній-рэзідэнтаў ПВТ.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу ўсіх удзельнікаў і стала пляцоўкай для абмеркавання пытанняў, звязаных з прыняццем дэкрэта нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Удзельнікі круглага стала абмяняліся думкамі па пытаннях абароны аўтарскіх правоў у сферы камп'ютарных праграм, прыцягнення беларускай ІТ-супольнасці для процідзеяння хакерскім атакам, стварэння сучасных айчынных сістэм крыптаграфічнай абароны, а таксама выпрацоўкі адзіных падыходаў, прызначаных засцерагчы беларускіх грамадзян аб махлярства ў крыптасферы.

Па выніках круглага стала прынята рашэнне аб стварэнні экспертнай рабочай групы, дзейнасць якой будзе накіравана на забеспячэнне законнай, эфектыўнай і празрыстай работы суб'ектаў ІТ-бізнесу і бяспекі грамадзян у новых прававых умовах.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі