Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лістапада 2017, 18:39

У Беларусі ўдакладнены ўмовы аднясення да катэгорыі малазабяспечаных для атрымання льготных крэдытаў

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўнесены змяненні ва ўмовы і парадак аднясення грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных для атрымання льготных крэдытаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 лістапада 2017 года нумар 835, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакументам зацверджана ў новай рэдакцыі Палажэнне аб аднясенні грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных для атрымання дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылля.

У прыватнасці, пашыраны пералік даходаў, з якіх складваецца сукупны даход сям'і. Да іх, напрыклад, аднесены даходы натарыусаў, якія займаюцца дзейнасцю ў натарыяльных бюро; даплаты за вучоныя ступені і званні; грашовыя выплаты грамадзянам, якія маюць ганаровыя званні, калі яны маюць штомесячны характар; гранты Прэзідэнта ў навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры; даходы, атрыманыя ад выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і г. д.

Акрамя таго, зменены парадак вызначэння заяўленага кошту маёмасці грамадзянамі.

Пастанова ўступае ў сілу з 17 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі