Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2018, 14:04

У Беларусі рыхтуюцца меры па павышэнні зарплат у нізкааплатных катэгорый

16 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Урад Беларусі рыхтуе пералік мер, накіраваных на павышэнне даходаў нізкааплатных катэгорый работнікаў. Аб гэтым сёння пасля даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку расказаў журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступным годзе кіраўнік дзяржавы даручыў ураду зрабіць асноўны ўпор на асоб, якія атрымліваюць невысокую заработную плату. І ўрад рыхтуе сёння пералік мер для таго, каб зарплата ў нізкааплатных слаёў насельніцтва расла больш высокімі тэмпамі", - заявіў Сяргей Румас.

Ва ўрадзе таксама разлічваюць, што, паводле даных за верасень бягучага года, сярэдняя зарплата ў краіне выйдзе на ўзровень Br1 тыс., а ў далейшым не будзе апускацца ніжэй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі