Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 верасня 2017, 10:14

У Беларусі павялічаны на 11 працэнтаў аб'ём уводу жылля з дзяржпадтрымкай у 2017 годзе

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі павялічыў аб'ём уводу жылля з дзяржпадтрымкай у 2017 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 жніўня 2017 года нумар 669, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Для забеспячэння дадатковага фінансавання жыллёвага будаўніцтва і адпаведнага павелічэння аб'ёму ўводу жылля з дзяржпадтрымкай у 2017 годзе ўнесены карэктывы ў пастанову Савета Міністраў ад 29 снежня 2016 года нумар 1113 "Аб мерах па выкананні заданняў на 2017 год па будаўніцтве жылых дамоў і аб'ёмах уводу ў эксплуатацыю і фінансаванні будаўніцтва жылля і аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў 2018 годзе".

У прыватнасці, дакументам прадугледжана размеркаванне паміж рэгіёнамі Br135 млн крэдытных рэсурсаў банкаў (ААТ "ААБ Беларусбанк" - Br60 млн, ААТ "Белаграпрамбанк" – Br75 млн), а таксама павелічэнне аб'ёму ўводу жылля з дзяржпадтрымкай у 2017 годзе на 50,2 тыс. кв. м, у тым ліку для шматдзетных - на 21 тыс. кв. м. Такім чынам, для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і будуюць жыллё з дзяржаўнай падтрымкай, у бягучым годзе будзе ўведзена 501,498 тыс. кв. м жылля.

Акрамя таго, пастановай замацавана нарматыўнае прадпісанне Мінбудархітэктуры ўстанавіць пералік жылых дамоў, будаўніцтва якіх будзе ісці з выкарыстаннем крэдытаў, частка працэнтаў па якіх (частка асноўнага доўгу) будзе пагашацца за кошт субсідый.

Дакумент таксама замацоўвае паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пераразмеркаванні крэдытных рэсурсаў паміж аб'ектамі, уключанымі ў названы пералік. Мінфіну даручана забяспечыць перадачу з рэспубліканскага бюджэту ў кансалідаваныя бюджэты абласцей і Мінска субвенцый на фінансаванне расходаў, звязаных з прадастаўленнем грамадзянам субсідый.

Пастанова прынята ў рамках рэалізацыі ўказа ад 4 ліпеня 2017 года нумар 240 "Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў" і ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі