Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 сакавіка 2017, 10:52

У Беларусі павялічана цана на звадкаваны газ у балонах для насельніцтва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 23 лютага 2017 года нумар 14 павялічана цана на звадкаваны газ, што рэалізуецца насельніцтву ў балонах. Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з дакументам цана на газ звадкаваны для запраўкі газавых балонаў аб'ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг), што рэалізуецца насельніцтву, устаноўлена ў памеры Br1 за 1 кг. Цяпер кошт 1 кг газу звадкаванага складае 65 капеек.

Пастанова ўступае ў сілу 4 сакавіка 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі