Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 ліпеня 2017, 12:29

У Беларусі пачалі вяртаць зборы грамадзянам, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржрасходаў

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалі вяртаць зборы грамадзянам, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў у 2015 годзе, паведаміла сёння журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Святлана Шаўчэнка нагадала, што 9 сакавіка адбылася нарада ў кіраўніка дзяржавы. "Там дакладна былі акрэслены ўсе асноўныя напрамкі работы па дэкрэце нумар 3, расстаўлены прыярытэты і было абазначана, што вяртанне збору будзе ажыццяўляцца тым асобам, якія пачалі працаваць ужо. Гэта і будзе зроблена, такое распараджэнне сёння ёсць, і падатковыя органы пачалі работу", - растлумачыла яна.

Адказваючы на пытанне, колькім грамадзянам ужо вярнулі збор, намеснік міністра расказала, што канкрэтных лічбаў пакуль няма. "Распараджэнне толькі прынята, і мы літаральна гэтымі днямі пачалі работу. Па выніках давядзём інфармацыю", - адзначыла яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі