Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2016, 11:41

У Беларусі на летніх канікулах адпачылі і ўмацавалі здароўе ў лагерах 358,6 тыс. дзяцей

29 жніўня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі на летніх канікулах адпачылі і ўмацавалі здароўе ў лагерах усіх тыпаў 358,6 тыс. дзяцей (пры плане 349,4 тыс.), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў Генадзь Балбатоўскі.

Паводле яго слоў, гэтым летам у аздараўленчых лагерах не было якіх-небудзь ЧП - забяспечваліся ўсе неабходныя ўмовы для захавання жыцця і здароўя дзяцей, выкананы санітарна-эпідэміялагічны рэжым, стандарты і нормы аховы працы і пажарнай бяспекі. Пастаянна праводзіўся дзяржаўны санітарны нагляд.

Патрэбнасць у летнім аздараўленні задаволена ў поўным аб'ёме. Усе хлопчыкі і дзяўчынкі, якія хочуць і маюць патрэбу ў аздараўленні, забяспечаны пуцёўкамі. Ахоп аздараўленнем склаў 32 працэнты ад агульнай колькасці дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Усяго ў летні перыяд у рэспубліцы функцыянавалі 6 164 аздараўленчыя лагеры, у тым ліку 1 559 - з кругласутачным знаходжаннем (аздароўлена 149,1 тыс. дзяцей, або 104 працэнты ад плана) і 4 605 лагераў з дзённым знаходжаннем (аздароўлена на летніх канікулах 209,5 тыс. дзяцей - 101,7 працэнта ад плана).

Каб дзеці займаліся цікавымі для іх відамі дзейнасці, арганізавана работа 4 004 профільных лагераў (атрадаў, змен), у тым ліку 1 506 лагераў з кругласутачным і 2 398 - з дзённым знаходжаннем. Аздароўлена ў профільных лагерах 173,1 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. На канікулах былі адкрыты 954 лагеры працы і адпачынку, у якіх аздаравіліся і падзарабілі 15,9 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў (109,8 працэнта ад плана). Юныя жыхары Беларусі таксама накіроўваліся ў абаронна-спартыўныя, ваенна-патрыятычныя, спартыўна-аздараўленчыя, палатачныя, турысцка-краязнаўчыя лагеры і ў аздараўленчыя лагеры для высокаматываваных дзяцей. Генадзь Балбатоўскі дадаў, што асаблівая ўвага ўдзялялася дзецям, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх, і тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Летам бягучага года пуцёўкі на аздараўленне атрымалі 4,7 тыс. дзяцей-інвалідаў (131 працэнт ад плана) і 15,3 тыс. дзяцей-сірот (125,3 працэнта ад плана). "Гэта значна перавышае лічбы аздараўлення мінулых гадоў па гэтых катэгорыях дзяцей, - падкрэсліў Генадзь Балбатоўскі. - Акрамя таго, арганізаваны сямейныя аздараўленчыя змены для 282 дзяцей-інвалідаў сумесна з адным з бацькоў на базе стацыянарных лагераў, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый. Фінансаванне такога сямейнага аздараўлення ажыццяўлялася ў асноўным са сродкаў мясцовых бюджэтаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі