Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Час стаць прыкметней
20 кастрычніка 2017 Стужка навiн
Усе навіны

У Беларусі могуць узмацніць адказнасць за сістэматычныя парушэнні ПДР

Грамадства 13.10.2017 | 10:42

13 кастрычніка, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. У Беларусі могуць узмацніць адказнасць за паўторныя парушэнні ПДР. Аб гэтым 12 кастрычніка ў Віцебску паведаміў журналістам начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Дзмітрый Карзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць прапанова за некалькі аднатыпных парушэнняў правіл дарожнага руху, учыненых запар, устанавіць больш строгую адказнасць", - сказаў Дзмітрый Карзюк. На яго думку, колькасць парушэнняў, якая ўжо можа лічыцца сістэмай, - тры і больш. "Гэта прапанова знаходзіцца на ўзгадненні і, магчыма, будзе прынята ў бліжэйшы час", - дадаў ён.

Тэма ўзмацнення прыцягнення да адказнасці была закранута журналістамі ў сувязі з вынікамі нядаўняга маніторынгу работы маршрутных таксі Віцебскай вобласці. Як паведамлялася, інспектары ДАІ 8 кастрычніка ў якасці пасажыраў праехалі ў маршрутках па Віцебску, а таксама ў мікрааўтобусах да Мінска, Полацка і вярнуліся назад у абласны цэнтр. Усяго было праверана каля 30 машын, выяўлена 74 парушэнні ПДР і перавозкі пасажыраў (многія з якіх серыйныя).

Дзмітрый Карзюк адзначыў, што ДАІ прадоўжыць практыку скрытых метадаў работы. "Вадзіцелі маршрутак заўсёды спяшаюцца, проста ляцяць. Ім трэба перавезці як мага больш пасажыраў. І таму маршруткі ў нас пад асаблівым кантролем", - заявіў ён. Тайныя формы дапамагаюць выяўляць парушэнні ПДР рознымі ўдзельнікамі руху і прымяняюцца даволі часта. Усё больш шырока інспектары выкарыстоўваюць відэафіксацыю.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.