Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2016, 10:51

Туман і слабы галалёд чакаюцца ў Беларусі 27 кастрычніка

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Туман і слабы галалёд чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 27 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3, днём будзе ад нуля да плюс 6, па паўднёвым захадзе чакаецца да 8 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі