Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2021, 09:01

ЦТ па рускай мове плануюць прайсці больш за 50,8 тыс. абітурыентаў

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦТ па рускай мове плануюць прайсці больш за 50,8 тыс. абітурыентаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"Каб гарантаваць бяспечныя і камфортныя ўмовы для абітурыентаў, іспыты па самых масавых прадметах, у тым ліку па рускай мове, праходзяць два дні", - расказаў Юрый Міксюк.

Такім чынам, ЦТ па рускай мове пройдзе 18 і 19 чэрвеня. "Пры гэтым абітурыент не зможа прайсці іспыт не ў тым пункце і не ў той дзень, які запісаны ў яго ў пропуску", - адзначыў дырэктар РІКВ.

Традыцыйна іспыт стартуе ў 11.00. Абітурыентам рэкамендавана своечасова прыбываць да пунктаў цэнтралізаванага тэсціравання - не пазней як за паўгадзіны да пачатку іспыту.

ЦТ па грамадазнаўстве адбудзецца 21 чэрвеня, матэматыцы - 23 і 24 чэрвеня, біялогіі - 26 чэрвеня. ЦТ па замежнай мове можна будзе здаць 28 чэрвеня, хіміі - 30 чэрвеня, фізіцы - 2 ліпеня, гісторыі Беларусі - 4 ліпеня, геаграфіі - 6 ліпеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) - 8 ліпеня.

Даты рэзервовых дзён - 14 і 16 ліпеня (беларуская і руская мовы), 14 і 18 ліпеня (грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (навейшы час). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні - з 2 па 9 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі