6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спёка вернецца ў Беларусь у другой палавіне тыдня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"У другой палавіне тыдня ў Беларусь вернецца спёка, а ў пачатку тыдня камфортнае надвор'е абумовіць паветраная маса балтыйскага паходжання", - расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 7 жніўня, надвор'е ўначы ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага ціску. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Віцебскай вобласці магчымы невялікі дождж. Удзень малаактыўны франтальны раздзел абумовіць у некаторых раёнах кроткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-16 градусаў вышэй за нуль, удзень - 21-27 градусаў.
Пад уплывам франтальнага раздзелу ў сераду, 8 жніўня, у некаторых раёнах, пераважна па паўночным усходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 11-16 градусаў. Удзень чакаецца ад плюс 23 градусаў па паўночным усходзе да 31 па паўднёвым захадзе Беларусі.
У чацвер, 9 жніўня, надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і паветраная маса, што паступае з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца гарачае, пераважна без ападкаў надвор'е. Уначы і раніцай у некаторых раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца 11-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад плюс 25 градусаў па ўсходзе да 33 градусаў па захадзе.
У пятніцу, 10 жніўня, чакаецца ў асноўным без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 27-33 градусы.-0-