Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2016, 13:23

Смуга ў Мінску выклікана вільготнасцю і цёплым паветрам - эксперт

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Смуга ў Мінску выклікана вільготнасцю і цёплым паветрам, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Багдана Казярук.

Мінчане ў апошнія дні звяртаюць увагу на смугу, якая з'явілася над горадам. "Смуга выклікана высокай вільготнасцю і цёплым паветрам. Гэта нармальная метэаралагічная з'ява", - паведаміла Багдана Казярук.

Паводле слоў эксперта, усё ў межах нормы і падстаў для непакою няма.

На працягу тыдня сіноптыкі прагназуюць у Мінску гарачае надвор'е. Месцамі чакаюцца дажджы і навальніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі