Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 19:24

Сярэдні памер назначаных пенсій у чэрвені ў 2,2 раза перавысіў БПМ для пенсіянераў

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў чэрвені бягучага года на ўліку знаходзілася 2 603,7 тыс. пенсіянераў, сярэдні памер назначаных ім пенсій склаў Br2 826,6 тыс., што ў 2,2 раза перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) для пенсіянераў. Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Сярэдні памер пенсій па ўзросце ў чэрвені склаў Br2 911,8 тыс. У першым паўгоддзі бягучага года дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога была прадастаўлена 144,1 тыс. чалавек. У параўнанні з адпаведным перыядам 2015 года колькасць атрымальнікаў дапамогі павялічылася на 22 тыс. чалавек (на 18 працэнтаў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі