Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2018, 13:56

Савет Рэспублікі прапануе з верасня апрабаваць базу даных не занятых у эканоміцы

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі прапануе з верасня апрабаваць базу даных не занятых у эканоміцы грамадзян, што фарміруецца ў адпаведнасці з дэкрэтам аб садзейнічанні занятасці. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы перш за ўсё цікавіўся, як фарміруецца база даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Гэтым пытаннем займаецца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

"Мы прапанавалі ўраду, у прыватнасці Міністэрству працы, каб гэта база, калі дэкрэт уступае са студзеня, была апрабавана ўжо з верасня, таму што ўсё роўна будуць нейкія недахопы, невялікія памылкі. Звесці ўсё ў адзіны масіў даных - гэта даволі складана. Таму з верасня трэба правесці апрабацыю, мы на гэтым настойваем", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

Паводле яе слоў, Міністэрства працы і сацабароны правяло ўжо вучобу па ўсіх рэгіёнах. "Усюды сфарміраваны групы - яны павінны быць абучаны, падрыхтаваны і, самае галоўнае, валодаць сітуацыяй на сваёй тэрыторыі. Цяпер вельмі важна, каб з кожным чалавекам гаварылі і не было памылковых рашэнняў", - звярнула ўвагу намеснік старшыні Савета Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі