Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2018, 12:38

Сакратары саветаў бяспекі краін АДКБ дамовіліся ўдасканальваць барацьбу з новымі пагрозамі

25 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась прыняў удзел у пасяджэнні Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якое адбылося 24 мая ў Астане. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.

Удзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі аб выкліках і пагрозах калектыўнай бяспецы ў зоне адказнасці АДКБ, разгледзелі ход рэалізацыі рашэнняў, прынятых на лістападаўскай 2017 года сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі. Кіраўнікамі апаратаў саветаў бяспекі падпісаны дакументы, накіраваныя на ўдасканаленне дзейнасці АДКБ.

У час рабочай паездкі таксама адбылася сустрэча дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі з памочнікам Прэзідэнта - сакратаром Савета бяспекі Казахстана Нурланам Ермекбаевым і двухбаковыя кансультацыі экспертаў апаратаў саветаў бяспекі. Абмеркаваны вынікі выканання плана двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама вызначаны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі