Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2016, 13:29

Рух транспарту можа быць ускладнены на асобных участках дарог у Мінску

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рух транспарту можа быць ускладнены на асобных участках дарог у Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Гэта выклікана правядзеннем дарожных работ, якія пачаліся 27 ліпеня. Так, на вул. Я.Маўра, 49 і вул. К.Лібнехта, 67 да 5 жніўня будзе ісці рамонт газаправода. На вул. Капыльская-Старобінская па 30 жніўня вядзецца ўладкаванне сеткі водаправода. Уладкаванне асфальтабетоннага пакрыцця праводзіцца на вул. Лук'яновіча па 31 жніўня. На вул. Ясеніна, 16 зрабілі раскопкі цеплатрасы, якія завершацца 10 жніўня.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям загадзя планаваць маршрут свайго руху з улікам гэтай інфармацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі