Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2017, 13:47

Перапіс насельніцтва 2019 года будзе ўключаць раздзел па сельскай гаспадарцы - Мядзведзева

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перапіс насельніцтва Беларусі ў 2019 годзе будзе сумешчаны з сельскагаспадарчым перапісам. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У перапісны ліст будзе ўключаны асобны раздзел па сельскай гаспадарцы, адзначыла кіраўнік Белстата.

"Рэспубліка Беларусь не правяла ніводнага сельскагаспадарчага перапісу. Гэта вельмі дорага, таму было вырашана сумясціць два перапісы, - сказала Іна Мядзведзева. - Адзін з апытальнікаў будзе датычыцца сельскагаспадарчай дзейнасці па раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Атрыманыя даныя дадуць магчымасць Белстату палепшыць ацэнку валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі як галіновага элемента ўкладу ў ВУП".

Пытанні будуць максімальна простыя: аб плошчы пад сельгаскультурамі, наяўнасці жывёлы, кустовых насаджэнняў і інш. "Па гэтым апытальніку з намі працуе камісія Харчовай і сельскагаспадарчай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО)", - дадала кіраўнік Белстата.

"Даныя перапісу будуць выкарыстаны толькі для мэт Белстата - для разліку статыстычных паказчыкаў. Ніякіх падатковых, кантрольных мерапрыемстваў па выніках перапісу не будзе", - падкрэсліла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі