Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 жніўня 2017, 09:43

Паўднёвы цыклон з дажджом і ветрам прыйшоў у Беларусь

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўднёвы цыклон прынёс у Беларусь мінулай ноччу дажджы і парывісты вецер, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння практычна па ўсёй тэрыторыі краіны пераважае воблачнае надвор'е, ідуць дажджы, якія суправаджаюцца моцным парывістым ветрам. Самыя моцныя дажджы чакаюцца ў паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах - Віцебскай вобласці і ў Мінску. Вецер прагназуецца заходні 6-11 м/с, у многіх раёнах з парывамі да 15-22 м/с. Тэмпература паветра днём складзе 12-18 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - плюс 19-21 градус.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, надвор'е пачне паляпшацца 25 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі