Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2016, 13:01

Навальніцы прагназуюцца 29 чэрвеня ва ўсходніх раёнах Беларусі

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надвор'е ў Беларусі 29 чэрвеня будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі ва ўсходніх раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Вецер прагназуецца паўночны 4-9 метраў у секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 12-17 градусаў, па паўднёвым усходзе - да 19 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да 23-29 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі