Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2018, 13:42

МТС з 1 верасня павысіць кошт паслуг сувязі

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МТС 1 верасня павысіць кошт паслуг сувязі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт кампаніі.

"МТС інфармуе абанентаў аб павышэнні тарыфаў на асноўныя паслугі сотавай сувязі да 2,9 працэнта да ўзроўню бягучых тарыфаў з 1 верасня. Зменіцца кошт асноўных паслуг электрасувязі і некаторых дадатковых паслуг. Тарыфы на фіксаваную сувязь і роўмінг застануцца без змяненняў", - гаворыцца ў паведамленні.

Павышэнне тарыфаў абумоўлена развіццём інфраструктуры і ўкараненнем новых тэхналагічных рашэнняў для паляпшэнні якасці паслуг.

Інфармацыя аб новых тарыфах для фізічных і юрыдычных асоб размешчана на афіцыйным сайце кампаніі МТС. Падрабязней можна таксама даведацца ў салонах сувязі МТС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі