Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2016, 13:30

Мінскіх кантралёраў аснасцяць відэарэгістратарамі

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталічным кантралёрам грамадскага транспарту выдадуць сродкі аўдыя- і відэафіксацыі. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" Лявонцій Папянок, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На форменнай камізэльцы кантралёраў установяць відэарэгістратары Запіс на камеры будзе захоўвацца да 30 сутак. Гэта дапаможа вырашыць шмат спрэчных пытанняў, якія нязменна ўзнікаюць паміж пасажырамі і кантралёрамі", - сказаў Лявонцій Папянок.

Работа правяраючых аплату праезду ў наземным транспарце сталіцы кантралюецца. З дапамогай тэрмінала, да якога пасажыры прыкладваюць праязныя пры праверцы аплаты, фіксуецца час прыходу кантралёра на работу. Таксама з дапамогай устройства можна прасачыць шлях супрацоўніка: у які аўтобус, тралейбус, трамвай і калі ён заходзіў, колькі часу там правёў. Як і вадзіцелі, кантралёры перад пачаткам змены абавязкова праходзяць медыцынскі агляд.

У штаце "Мінсктранса" працуюць 180 кантралёраў, пры неабходнасці дадаткова прыцягваюцца іншыя супрацоўнікі прадпрыемства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі