Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе пазбягаць у Турцыі масавых дзіцячых мерапрыемстваў з-за энтэравіруснай інфекцыі

Грамадства 09.08.2017 | 15:47

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Беларусі рэкамендуе пазбягаць у Турцыі масавых дзіцячых мерапрыемстваў з-за энтэравіруснай інфекцыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя ў сувязі з інфармацыяй, што з'явілася ў СМІ, аб распаўсюджванні віруса Каксакі сярод адпачывальнікаў на курортах Турцыі.

"З мэтай прафілактыкі інфекцыі неабходна захоўваць асабістую гігіену на курортах, старацца пазбягаць купання ў басейнах, удзелу ў масавых дзіцячых мерапрыемствах, паколькі 90 працэнтаў выпадкаў інфекцыі ўзнікае ў дзяцей", - сказалі ў прэс-службе. Пры з'яўленні сімптомаў у дзяцей бацькам неабходна неадкладна звярнуцца да ўрача.

Спецыялісты страхавой кампаніі ERV (Расія) адзначылі рост зваротаў з-за віруса Каксакі ў Турцыі. Паводле даных ERV, з мая па чэрвень 2017 года зафіксавана 260 зваротаў турыстаў, якія заразіліся гэтым вірусам. З 1 па 10 ліпеня зарэгістравана 11 скаргаў на сып на целе, у асноўным з атэля Nashira (Сідэ). У паведамленнях турагенцтваў фігуруюць таксама курорты Белек і Кемер, атэлі Starlight, Limak Limra, Papillon Belvil. Акрамя таго, у адным з курортных пяцізоркавых атэлей Турцыі паражэнні скуры атрымалі амаль усе дзеці, якія купаліся ў басейне. З тэмпературай, пачырваненнямі на скуры (як пры чырвонай вадзянцы) дзяцей абследавалі ў медпункце ў Турцыі. Там запэўнілі, што нічога надзвычайнага няма.

У цэлым колькасць захварэўшых на вірус Каксакі ў Турцыі ў 2017 годзе ў параўнанні з 2015-м павялічылася. Аднак аб перавышэнні эпідпарога і павышанай небяспецы гаварыць не даводзіцца. На афіцыйных сайтах Міністэрства аховы здароўя Турцыі, Турэцкай медыцынскай асацыяцыі інфармацыя на гэту тэму адсутнічае, што ўскладняе карэктнае правядзенне ацэнкі даных аб захваральнасці, дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Носьбітамі энтэравіруса з'яўляюцца людзі, распаўсюджваецца ён фекальна-аральным шляхам, дадаткова можа пераносіцца праз дыхальныя сакрэты. Захворванні, выкліканыя вірусам Каксакі, могуць зблытаць з ветраной воспай або стаматытам. Часцей захворванне праходзіць у лёгкай форме і сярэдняй ступені цяжкасці.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што апісаныя клінічныя праявы падобныя да тых, што ўзнікаюць пры энтэравіруснай інфекцыі, аднак з канкрэтнымі спасылкамі на "вірус Каксакі" - як этыялагічны агент захваральнасці - нельга згадзіцца: неабходна правядзенне лабараторных даследаванняў.

Сітуацыя па энтэравіруснай інфекцыі ў Беларусі ацэньваецца як кантралюемая. Спектр выяўленых у чэрвені-жніўні ўзбуджальнікаў традыцыйны для гэтага перыяду.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дынаміка валютнага рынку Абарот валютнага рынку Беларусі ў студзені-верасні 2017 года: усяго - $45 млрд 996,1 млн, на пазабіржавым валютным рынку - $30 млрд 206,2 млн, на БВФБ - $6 млрд 898,0 млн, на наяўным валютным рынку - $8 млрд 891,9 млн.