Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2017, 19:08

Мінэнерга падкрэслівае важнасць правядзення SEED-місіі для Беларусі

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па ацэнцы бяспекі пляцоўкі і праекта з улікам знешніх уздзеянняў (місія SEED) пачала сёння работу ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, звяртаючыся з прывітальным словам да экспертаў МАГАТЭ, падзякаваў сакратарыяту агенцтва за арганізацыю місіі і падкрэсліў яе важнасць. Бакі ўзгаднілі рэгламент работы місіі і пачалі абмеркаванне пытанняў. Работа місіі прадоўжыцца да 20 студзеня.

У склад місіі ўвайшлі вядучыя міжнародныя эксперты МАГАТЭ з ЗША, Польшчы, Францыі, Венгрыі, Турцыі, Румыніі. Беларускі бок прадстаўляюць спецыялісты і эксперты профільных міністэрстваў і арганізацый.

Пачынаючы з 2007 года і да гэтага часу ў Беларусі адбыўся шэраг місій МАГАТЭ, рабочых сустрэч, кансультацый, семінараў, асноўнай мэтай якіх з'яўляецца садзейнічанне краіне ў распрацоўцы і ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства ў галіне выкарыстання ядзернай энергіі, развіцці інфраструктуры ядзернай энергетыкі і сістэмы падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетычнай праграмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі