Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 ліпеня 2017, 14:36

Мінбудархітэктуры ініцыіруе прадаўжэнне дзеяння ўказа нумар 585

13 ліпеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ініцыіруе прадаўжэнне дзеяння ўказа нумар 585 "Аб прадастаўленні маладым і шматдзетным сем'ям фінансавай падтрымкі дзяржавы", паведаміў сёння журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца сітуацыі, якая склалася па ўказе нумар 585, то яго адмена не мела сэнсу ў той перыяд, які мы абазначылі, - 6 жніўня. Сапраўды, пэўная катэгорыя людзей будавала свае бюджэты, планы на будаўніцтва жылля, і яна ўдарылася ў скалу неразумення, мы гэта не прадугледзелі. Трэба прызнаць, што гэта сур'ёзная памылка. Падрыхтаваны мой зварот да кіраўніка дзяржавы прадоўжыць дзеянне ўказа нумар 585 на перыяд завяршэння ўзвядзення дамоў, будаўніцтва якіх пачата да прыняцця ўказа нумар 240", - адзначыў Анатоль Чорны. Паводле яго слоў, гэта невялікі тэрмін - максімум да першага квартала 2018 года. "У асноўным у нас усе дамы, будаўніцтва якіх пачалося ў 2017 годзе, будуць пабудаваны да канца года. Можа, некалькі пераходных дамоў (на 2018 год. - Заўвага БЕЛТА)", - расказаў міністр.

Анатоль Чорны канстатаваў, што будуць прапрацоўвацца магчымасці адшукання дадатковых крыніц фінансавання для тых сем'яў, якія заявяцца на атрыманне кампенсацый. "Гэта будзе разглядацца на ўзроўні ўрада. Але на сёння, калі ўзяць статыстыку, то па Беларусбанку толькі 26 чалавек скарысталіся правам атрымання субсідый. Пакуль Br45 млн, якія выдзелены, хапае, каб задаволіць запыты тых, хто будзе прэтэндаваць на атрыманне", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі