Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2016, 11:27

Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца 24 жніўня, месцамі навальніцы

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сераду, 24 жніўня, месцамі па рэспубліцы магчымы навальніцы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна па ўсходзе, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 10-16 градусаў, днём будзе ад 20 да 25 цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі