Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 снежня 2016, 15:03

Калінін: клопат пра дзяцей - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі

20 снежня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Клопат пра дзяцей - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін на адкрыцці пасля рэканструкцыі спальнага корпуса нумар 1 дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Ждановічы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Клопат пра дзяцей - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Нягледзячы на складанасці ў эканоміцы, праекты сацыяльнай накіраванасці не згортваліся, і рэканструкцыя спальнага корпуса ў рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры таму пацвярджэнне", - адзначыў Анатоль Калінін.

Паводле яго слоў, напярэдадні навагодніх свят чакаецца ўвод у эксплуатацыю і іншых сацыяльных аб'ектаў, будаўніцтва і рэканструкцыя якіх былі запланаваны ў 2016 годзе. Рэалізаваны планы па ўзвядзенні жылых дамоў для дзяцей-сірот, уводзе дзіцячых садоў, школ, паліклінік.

Павіншаваў дзяцей з надыходзячымі святамі і міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка. Ён адзначыў, што за 20 гадоў, якія мінулі з моманту стварэння рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Ждановічы", яго тэрыторыя і будынкі змяніліся. Пабудаваны новыя аб'екты, рэканструяваны старыя, створаны ўсе ўмовы для аздараўлення, навучання падрастаючага пакалення, правядзення спартыўна-масавых, культурных мерапрыемстваў.

"Гэта цудоўны падарунак да Новага года, дзякуючы рэканструкцыі спальнага корпуса цэнтр зможа прыняць больш дзяцей і павысіць узровень аказання медыцынскай дапамогі", - сказаў Уладзімір Вашчанка.

Трохпавярховы будынак, які стаіць асобна, разлічаны на 184 ложка-месцы, памяшканні аб'яднаны ў спальныя секцыі блокавага тыпу. Для пражывання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжаны жылыя блокі на першым паверсе. Цокальны паверх адведзены для водалячэння і аказання фізіятэрапеўтычных працэдур.

Усяго на рэканструкцыю накіравана больш за Br5,4 млн. Заказчыкам будаўніцтва з'яўляецца УКБ Мінаблвыканкама, генеральным праекціроўшчыкам ЗАТ "Будпраект" (Маладзечна). Генпадрадчык - будаўнічая фірма "Барыт". Праект рэалізаваны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.

Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Ждановічы" пачаў функцыянаваць са студзеня 1996 года, разлічаны на 330 ложка-месц. Штогод тут праходзяць рэабілітацыю звыш 4,6 тыс. дзяцей. Створаны ўмовы для аказання паслуг па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні круглы год. Акрамя адміністрацыйнага і медыцынскага карпусоў, будынка клуба-сталовай, у спальным корпусе нумар 2 адкрыты школа, спартыўная зала, басейн, цэнтр сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі. Працуюць лыжаролерная траса і адкрытыя спартыўныя пляцоўкі для заняткаў тэнісам, валейболам, баскетболам, міні-футболам, хакеем, летні амфітэатр на 256 пасадачных месц.

Галоўная задача цэнтра - комплексная рэабілітацыя дзяцей і падлеткаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыях, пацярпелых ад наступстваў аварыі на ЧАЭС. Хлопчыкі і дзяўчынкі тут атрымліваюць такія працэдуры, як цепла-, гразе-, вода-, электралячэнне, SPA-, фітатэрапію і інш. У добраўпарадкаванай лесапаркавай зоне праводзіцца тэрэнкур. Усяго адпускаецца больш за 100 найменняў паслуг фізіятэрапеўтычнага лячэння і дыягностыкі, а таксама аказваюцца стаматалагічныя, касметычныя паслугі.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі