Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Кабякоў наведаў пляцоўку WorldSkills Belarus 2018

Грамадства 23.05.2018 | 13:24

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў наведаў пляцоўку III Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus 2018, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўная пляцоўка конкурсу размешчана ў футбольным манежы, яшчэ па некалькіх кампетэнцыях у галіне ІТ удзельнікі спаборнічаюць на тэрыторыі спартыўна-забаўляльнага комплексу Falcon Club. Прэм'ер-міністр азнаёміўся з ходам выканання заданняў на асноўнай пляцоўцы, паразмаўляў з арганізатарамі, экспертамі і партнёрамі конкурсу.

Так, у блоку, дзе спаборнічалі будучыя майстры рэстараннага сэрвісу і кандытарскага майстэрства, Андрэй Кабякоў пераканаўся ў зацікаўленасці замежных партнёраў у беларускіх кадрах: запрошаныя незалежныя эксперты не толькі ацэньваюць уменні ўдзельнікаў, але і прапаноўваюць магчымасць стажыроўкі.

Затрымаўся прэм'ер-міністр і каля пляцовак, дзе ўдзельнікі спаборнічалі ў праектаванні электронікі, мабільнай робататэхніцы, мехатроніцы. Экспертамі тут выступаюць у тым ліку былыя ўдзельнікі і пераможцы як нацыянальнага, так і міжнароднага конкурсаў, што сведчыць аб значнасці спаборніцтваў для ўдасканалення мой прафтэхадукацыі.

Эксперты пляцовак, звязаных з будаўніцтвам (малярныя і дэкаратыўныя работы, сухое будаўніцтва і тынкаванне, цагляная кладка), пацвердзілі, што імкненне да стандартаў руху WorldSkills International садзейнічае з'яўленню новых спецыяльнасцей у навучальных установах Беларусі і больш высокаму ўзроўню падрыхтоўкі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі рынку.

Асабліва шмат гледачоў сабралі блок цырульніцкага майстэрства, а таксама пляцоўка фларыстыкі - дарэчы, спецыялістаў для гэтага бізнесу ў Беларусі не рыхтуюць, пры гэтым рынак такіх паслуг набірае абароты.

Андрэй Кабякоў адзначыў той факт, што ўдзельнікі конкурсу ў сферы аўтамабільных тэхналогій адточваюць свае навыкі на аўтамабілях Geely. Прэм'ер-міністру паказалі і іншыя пляцоўкі, на якіх выкарыстоўваецца сучаснае абсталяванне айчынных і замежных кампаній-партнёраў. У цэлым больш за 100 прадпрыемстваў прымаюць удзел у WorldSkills Belarus 2018. Для іх такое супрацоўніцтва - магчымасць прасоўваць сваю прадукцыю на беларускі рынак праз навучанне на ім новага пакалення работнікаў.

Акрамя таго, Андрэй Кабякоў азнаёміўся з пляцоўкай дадатковага конкурсу па асновах прафесійнай падрыхтоўкі сярод школьнікаў JuniorSkills. Тут спаборнічаюць удзельнікі ад 10 да 13 і ад 14 да 17 гадоў па дзесяці кампетэнцыях, пераважна ў сферы IT. Як адзначыў у інтэрв'ю журналістам рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Галубоўскі, у першы дзень конкурсу больш за 2 тыс. вучняў агульнаадукацыйных школ прайшлі па пляцоўках конкурсу, азнаёміліся са зместам заданняў - прафарыентацыйная функцыя конкурсу выконваецца.

"Чэмпіянаты накіраваны не толькі на выяўленне пераможцаў у кампетэнцыях. Задача больш маштабная. У ходзе адборачнага тура ўдзельнічае максімальная колькасць навучальных устаноў. Мы маем магчымасць удасканальваць змест падрыхтоўкі ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі. І дэманструем інвестарам кадравае забеспячэнне беларускай эканомікі. Яны бачаць, што ў Беларусі ёсць прафесіяналы сваёй справы, і з большай ахвотай ідуць рэалізоўваць свае праекты", - сказаў на заканчэнне Валерый Галубоўскі.

21-24 мая ў Мінску праходзіць III Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus 2018. Ён праводзіцца па стандартах міжнароднага руху WorldSkills International і вызначае лепшых па 37 прафесіях ў такіх галінах, як тэхналогіі будаўніцтва, вытворчыя і інжынерныя тэхналогіі, інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, транспарт і лагістыка, сацыяльныя і персанальныя паслугі, творчыя прафесіі і мода. Сваё майстэрства дэманструюць больш за 300 удзельнікаў - навучэнцаў, студэнтаў, маладых рабочых ва ўзросце 22-24 гады з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама госці з Расіі і Казахстана. Вынікі спаборніцтваў падвядуць ужо сёння. Пераможцы прадставяць краіну на сусветным чэмпіянаце ў Казані.

WorldSkills - міжнародны некамерцыйны рух. Яго мэта - павышэнне прэстыжу рабочых прафесій і развіццё навыкаў майстэрства шляхам гарманізацыі лепшых практык і прафесійных стандартаў ва ўсім свеце. Чэмпіянаты WorldSkills праходзяць раз у два гады ў розных краінах.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка атручэнняў грыбамі У Беларусі з пачатку года зарэгістравана 18 выпадкаў атручэння грыбамі, пры якіх пацярпелі 20 чалавек.