Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Гарачыня ў Беларусі з нядзелі пачне спадаць

Грамадства 18.08.2017 | 12:20

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З нядзелі гарачыня ў Беларусі пачне крыху спадаць, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 19 жніўня, надвор'е ў асноўным будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплая паветраная маса. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па Віцебскай вобласці, а днём у крайніх паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер чакаецца паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу складзе 15-20 градусаў вышэй за нуль, днём прагназуецца 29-34 градусы. У сувязі з высокімі тэмпературамі выпісана папярэджанне (аранжавы ўзровень небяспекі).

У Мінску ў суботу чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер будзе паўднёвы 4-9 м/с. Тэмпература ноччу складзе 17-19 градусаў вышэй за нуль, днём прагназуецца плюс 30-32.

У нядзелю, пачынаючы з заходніх раёнаў, чакаецца паступовая змена надвор'я. Усход Беларусі застанецца пад уплывам вобласці высокага атмасфернага ціску і ў вельмі цёплай паветранай масы трапічнага паходжання, а захад апынецца ў зоне франтальнай сістэмы, якая змяшчаецца з тэрыторыі Польшчы. У Беларусь пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. Ноччу і днём па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах чакаюцца навальніцы, раніцай і днём - моцныя дажджы, магчымы град. Прагназуецца кантраснае па тэмпературы надвор'е паміж захадам і ўсходам: днём ад 16-22 градусаў цяпла па захадзе да 30-34 градусаў вышэй за нуль па ўсходзе.

У сталіцы ў нядзелю ў другой палавіне дня магчымы кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу складзе 17-19 градусаў цяпла, днём будзе плюс 23-25.

У панядзелак надвор'е будзе фарміраваць маларухомая франтальная сістэма. Па захадзе, а днём месцамі і ва ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы, днём магчымы град. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 15-22 градусы цяпла. Па ўсходзе ноччу прагназуецца 17-20 градусаў цяпла, днём - плюс 23-30.

У Мінску ў панядзелак пройдзе кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу складзе 13-15 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 16-18.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.