Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2016, 14:30

Гарачае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў першыя дні ліпеня

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля нядоўгага перыяду аслаблення спёкі і камфортных тэмператур у Беларусь зноў вяртаецца гарачыня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

У першы дзень ліпеня на фоне павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплых паветраных мас, што паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы, у многіх раёнах Беларусі тэмпература паветра ў дзённы час складзе плюс 30-32 градусы, толькі па паўночным усходзе краіны будзе на 2-3 градусы менш. Па поўдні паветра прагрэецца да плюс 34 градусаў. Ночы таксама будуць цёплымі. Слупкі тэрмометра не апусцяцца ніжэй за плюс 13-19 градусаў. Днём месцамі, у асноўным па паўночным захадзе краіны, пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты.

У суботу, 2 ліпеня, у асобных раёнах краіны таксама не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў з навальніцамі. Ночы стануць яшчэ цяплейшымі. Тэмпература паветра складзе плюс 15-22 градусы. Днём паветра прагрэецца да плюс 27-32 градусаў, па поўдні - да плюс 34.

Паводле слоў Святланы Рыбаковой, 3-4 ліпеня надвор'е ў Беларусі абумовіць актыўны атмасферны фронт, што ідзе з Заходняй Еўропы. У сувязі з гэтым чакаецца няўстойлівае надвор'е. Так, 3 ліпеня ноччу месцамі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, навальніцы. "Днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Месцамі навальніцы будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам", - папярэдзіла сіноптык. Начная тэмпература паветра чакаецца ў межах плюс 15-22 градусы. Днём будзе да плюс 22-29 градусаў, прычым халадней будзе па захадзе краіны. Па ўсходзе па-ранейшаму будзе горача, тэмпература паветра дасягне плюс 30-34 градусы.

У панядзелак, 4 ліпеня, ноччу пад уплывам франтальнага падзелу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - моцныя. "Днём франты, выцясняючы гарачыню, перамесцяцца на ўсход, але месцамі яшчэ не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў з навальніцамі", - адзначыла Святлана Рыбакова. Начная тэмпература паветра панізіцца да плюс 10-17 градусаў, дзённая складзе плюс 20-27 градусаў. Толькі па паўднёвым усходзе краіны тэмпература ноччу не апусціцца ніжэй за 18-20 градусаў, днём будзе плюс 28-32 градусы.

У аўторак і сераду, 5-6 ліпеня, надвор'е будуць фарміраваць малаактыўныя атмасферныя франты і ўмерана цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы. Чакаецца камфортнае надвор'е. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 10 да 17 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да плюс 20-27 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі